作词 : Сергей Славянский 作曲 : Сергей Славянский Заблытаная павуціна А ў ёй так шмат лёсаў людзей Нас цягне за сабой руціна І ў галаве так шмат ідэй Мы разумеем, што шаленства Бывае часам нас мацней Бо жарсць кіпіць і з сэрца льецца Я бачу бляск тваіх вачэй Запрасі, запрасі, запрасі ты ў свой палон Мы правядзем з табою разам ноч і дзень Запрасі, запрасі, запрасі ты ў свой палон І на сцяне пакінуць свечкі нашу цень. Наіўны погляд твой заводзіць Запоўніў у жыцці прабел Адзін другога ў свеце знаходзіць Я да цябе даўно прыкіпеў Залішняя памяркоўнасць Гуляе з пачуццямі са мной Жыццёвая мая каштоўнасць Ты мара, і душы супакой. Запрасі, запрасі, запрасі ты ў свой палон Мы правядзем з табою разам ноч і дзень Запрасі, запрасі, запрасі ты ў свой палон І на сцяне пакінуць свечкі нашу цень.